Текущее время: Вт окт 17, 2017 10:56 am

Часовой пояс: UTC + 3 часа




Начать новую тему Ответить на тему  [ 1 сообщение ] 
Автор Сообщение
СообщениеДобавлено: Вс мар 20, 2016 2:10 am 
Не в сети
Старожил
Аватара пользователя

Зарегистрирован: Пн май 05, 2014 10:04 pm
Сообщения: 4847
Благодарил (а): 2865 раз.
Поблагодарили: 1791 раз.
Кредо: Делай что должно — и будь что будет
Крещен у СИ: Да
ЛО: Да
Пол: Муж
Сведкі Еговы – адзіныя, хто прыходзіць да мяне пагаварыць пра Бога

Изображение

Грамадскія актывісты напісалі адкрыты ліст з просьбай пазбавіць рэгістрацыі Сведкаў Еговы. І, пэўна, яны не супраць, каб іншыя людзі, чулыя да чысціні веры, таксама далучыліся да ініцыятывы.

Шчыра рассмяялася, пабачыўшы сярод прозвішчаў падпісантаў адну персону, якая рэгулярна прапануе мне ў прываце ў сетках пакаяцца ў грахах, кінуць паліць і не ўжываць у допісах лаянку, а таксама бамбардыруе мяне кепскай лірыкай пра Ісуса. Дарэчы, не толькі мяне, – адзін святар, атрымаўшы стос такіх лістоў, чалавека наўпрост паслаў.
Я люблю Сведкаў Еговы – у нашым маленькім гарадку гэта адзіныя людзі, якія прыходзяць да мяне, каб пагаварыць пра Бога. І, каб не іх візіты, не ведаю, з кім яшчэ я тут магла б жыўцом пагаварыць пра Бога.

Прынамсі, наконт абмежаванасці кругагляду яны не нашмат розняцца ад мноства вернікаў з нашай парафіі, якіх таксама мала замінае, як выглядаюць сучасны свет і сапраўдная растаноўка сілаў у ім насамрэч. Спрачацца (калі бярэм за апрыёрнасць тое, што з “еговамі” трэба спрачацца) з імі не цяжка, а, наадварот, прыемна: звычайна, усё абмяжоўваецца першым пастулатам – “катастрофы” і “падзенне нораваў” Бог дае не ў кару, а ў выпрабаванне. Яны мне – пра кару, я ім – пра грэх наракання на створаны Богам свет. Дарэчы, іх цікаўнасць да беларускай мовы, пра якую піша ў сваім акаунце сябра, таксама апалагет “каталіцкасці перад усім”, сапраўды мае месца, – мае выданні “Новага Запавету” Чарняўскага і Клышкі ляжаць у іх царкве, бо ў іх там нейкая моўная група склалася… карацей, маё трыумфальнае ў папярэдні візіт “а ў мяне глядзіце колькі Бібліі!!” выйшла мне такім бокам, што мае Бібліі яны знеслі карыстацца.

Думаю, што на поўным сур’ёзе змагацца за абразанне правоў егавістаў могуць людзі, моцна няўпэўненыя ў сваёй веры. Людзі, якія вераць не ў Бога, а ў сваю веру. Вера – кепская барыкада, калі мае патрэбу ў згодзе з верай іншых. Прынамсі, не веру, што да кампаніі “падпісантаў” далучацца святары.

Раней мы жылі ў зусім маленечкім гарадку і здымалі палову вялікага старога дома напалову з егавістамі. Маці той сям’і заўжды была ў чорным, сын на аўто раздавіў насмерць маю чарапаху, і я ад таго дня ад яго хавалася, каб не вітацца, а ўнучка заўжды адмаўлялася прыйсці на дзень народзінаў да маёй малой, – хаця каробку цукерак ранкам “ад бабулі” прыносіла. Карацей, людзі як людзі, – не горш і не лепей за іншых, каго даводзіцца трываць у сваім арэале. Вар’яты, канешне, бо, як на мяне, вар’яты, – усе, хто адмаўляецца ад радасцяў жыцця заместа таго, каб радавацца, не губляючы на сабе позірка Бога. Але… але не большыя вар’яты чым тыя, каму штоквартальна патрэбная новая каханка ці хто адчувае сябе жывым, толькі гуляючы ў “доту”.

Я не веру ў “цнатлівасць па перакананнях” дзяўчат, да якіх не заляцаюцца хлопцы, і, адпаведна, не веру ў веру тых, хто мае намер дамогчыся “забароны на Егову”. “Ілжэвучэнне, ясная рэч, але прафесійна пададзенае”, – кажа мой сябра, і я яму зайздрошчу: чалавек можа правесці мяжу паміж ілжэ- і не-ілжэ.

А я не ведаю дакладна, дзе знаходзіцца мяжа “ілжэ” да таго, хто спрабуе расчуць голас Бога ў прапанавым яму маўленні, і яшчэ я кплю з тых, хто лічыць, што за межамі пэўнай Царквы няма ўратаваньня, і я не супраць, каб прама сёння да мяне йзноў завіталі “еговы”. Канешне, папярэдне патэліўшы, як я ад іх патрабую. Магчыма, распавяду ім навіны з перамоваў па Сірыі альбо пра існаванне апакрыфічнага Евангелля ад Тамаша. Альбо прапаную ім разам памаліцца за афрыканскіх дзяцей. Дарэчы, ніколі не прапаноўвала ім разам памаліцца… хаця людзям, якія прыходзяць да мяне, каб распавесці чарговую брыду са свайго жыцця, я таксама не прапаноўваю разам памаліцца.

Усё ж егавістам трэбы быць удзячнымі адно за таго, што яны могуць напалохаць добрага верніка прама на вуліцы, выгукнуўшы яму ў твар слова “Бог”.

_________________
Беден наш шутовской театр — только грим, ни парчи, ни флера.
И дублеров здесь тоже нет, — я отдал все, что смог отдать.
Слейся с пьесой — в последний час ты останешься без суфлера.
Я-то знаю конец, а ты — будешь вынужден отгадать!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Показать сообщения за:  Поле сортировки  
Начать новую тему Ответить на тему  [ 1 сообщение ] 

Часовой пояс: UTC + 3 часа


Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 1


Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете добавлять вложения

Найти:
Перейти:  
Powered by phpBB® Forum Software © phpBB Group
Русская поддержка phpBB